Богуслаў Собатка
Богуслаў Собатка | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
чэшск.: Bohuslav Sobotka | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Мілаш Земан | ||||||
Папярэднік | Іржы Руснак | ||||||
Пераемнік | Андрэй Бабіш | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
Папярэднік | Іржы Параўбек | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
23 кастрычніка 1971 (53 гады) Брно-прыгарад, ЧССР |
||||||
Жонка | Olga Sobotková[d][1][2] | ||||||
Веравызнанне | Каталіцкая Царква | ||||||
Партыя | Чэшская сацыял-дэмакратычная партыя | ||||||
Адукацыя | Масарыкаў універсітэт | ||||||
Прафесія | юрыст | ||||||
Аўтограф | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Бо́гуслаў Со́батка (чэшск.: Bohuslav Sobotka; нар. 23 кастрычніка 1971, Тэльніцы, акруга Брно-прыгарад, Чэхаславакія) — чэшскі палітык, міністр фінансаў у 2002—2006, выконваючы абавязкі кіраўніка Чэшскай сацыял-дэмакратычнай партыі ў 2005—2006 і з 2010 года. З 17 студзеня 2014 года па 6 снежня 2017 — прэм’ер-міністр Чэхіі.
У 1995 годзе скончыў юрыдычны факультэт Масарыкава ўніверсітэта ў Брно, дзе вучыўся разам са Здэнекам Коўдзелкай.
У 1996 годзе быў упершыню абраны ў Палату дэпутатаў. 15 ліпеня 2002 года стаў міністрам фінансаў ва ўрадзе Уладзіміра Шпідлы, захаваў сваю пасаду ў кабінетах Станіслава Гроса і Іржы Параўбека; сышоў у адстаўку пасля паражэння ЧСДП на выбарах 2006 года.
Двойчы — у 2003—2004 і 2005—2006 гадах — быў віцэ-прэм’ерам урада. Пасля адстаўкі Станіслава Гроса Собатка часова выконваў абавязкі кіраўніка партыі да партыйных выбараў (на іх перамог Параўбек). Пасля няўдалага выступлення ЧСДП на парламенцкіх выбарах 2010 года і адстаўкі Параўбека з пасады старшыні партыі Собатка зноў стаў выконваючым абавязкі кіраўніка партыі. У сакавіку 2011 года абраны старшынёй партыі. Таксама Собатка ўзначальвае фракцыю ЧСДП у Палаце дэпутатаў.
17 студзеня 2014 года прызначаны прэм’ер-міністрам Чэхіі[3].
Жанаты, мае дваіх дзяцей.
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Асабісты сайт Богуслава Собаткі Архівавана 7 кастрычніка 2014. (чэшск.)
- Профіль на сайце Палаты дэпутатаў Чэхіі (чэшск.) (англ.)